Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ляшук Алег Васільевіч

Алег Васільевіч Ляшук нарадзіўся 22 ліпеня 1949 года ў Брэсце. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў выкладчыкам у Брэсцкім будаўнічым тэхнікуме. З 1971 года – архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект». У 1996–2014 гадах быў галоўным архітэктарам горада, начальнікам упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама.